Уладзімір Макей: Галоўным саюзнікам Беларусі застаецца Расея



Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пасля сустрэчы з польскім міністрам Вітальдам Вашчыкоўскім заявіў, што Беларусь ставіць мэтай паляпшэнне стасункаў з Еўразвязам.

1015944262

Але, падкрэсліў Макей, знешняя палітыка застанецца шматвектарнай, і патлумачыў, як гэта выглядае з пункту гледжання беларускай улады:

– Гэта не азначае, што мы будзем разрываць сувязі і сябраваць за кошт кагосьці з іншымі. Гэта азначае, што мы маем намер дыверсіфікаваць нашую знешнеэканамічную і знешнепалітычную дзейнасць і мець нармальныя адносіны як з нашым галоўным саюзнікам Расеяй, так і з Еўразвязам і іншымі краінамі.

Візіт міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага – першы такога рангу пасля нядаўняга скасавання санкцыяў Еўразвяза супраць Беларусі.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота sputnik.by