Уладзімір Макей: Каб мір прыйшоў у кожны ўкраінскі дом
„Мы павінны прыкласці ўсе магчымыя намаганні дзеля таго, каб мір прыйшоў у кожны ўкраінскі дом. Сённяшняя сітуацыя ў свеце ставіць перад СНД новыя выклікі, на якія патрэбнае аператыўнае і адэкватнае рэагаванне“, – заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, які адкрыў пашыранае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў краін СНД у Менску:
– У агульных інтарэсах – хутчэйшае мірнае ўрэгуляванне ва Украіне, і мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб мір прыйшоў у кожны украінскі дом.
Уладзімір Макей адзначыў, што выніковасць дзеянняў у гэтай сферы будзе залежаць ад „умення згуртавацца, дружна і актыўна вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць”.
Беларускае Радыё Рацыя, паводле БелаПАН