Уладзімір Макей у Празе сустракаўся з кіраўнікамі еўрапейскіх структур
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў удзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Вышаградскай чацвёркі. У межах мерапрыемства Макей правёў шэраг рабочых гутарак з кіраўніцтвам еўрапейскіх структур. У прыватнасці, па пытаннях інтэнсіфікацыі беларуска-еўрапейскага дыялогу. Падчас сустрэчы разглядаліся пытанні, якія тычацца развіцця сітуацыі ў рэгіёне „Усходняга партнёрства”, бягучага стану і перспектыў рэалізацыі гэтай ініцыятывы, а таксама двухбаковага супрацоўніцтва Еўразвязу з кожнай з шасці краін-партнёраў.