Уладзімір Макей — з візітам у Празе
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей наведвае з рабочым візітам Прагу. Ён прымае ўдзел у штогадовай сустрэчы міністраў замежных спраў краін Вышаградскай групы – гэта Венгрыя, Польшча, Славакія, Чэхія — і краінаў — удзельніц праграмы «Усходняе партнёрства». На сустрэчы разглядаюць пытанні далейшага развіцця гэтай праграмы,— паведамляе прэс-служба беларускага МЗС. Падчас двухдзённага візіту таксама запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч.
Беларускае Радыё Рацыя