Уладзімір Мароз: Людзі мусяць удзельнічаць у жыцці краіны
Тром з чатырох праціўнікаў завода АКБ, якія вылучаліся ў Палату прадстаўнікоў па чатырох акругах Берасця, адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі. Зарэгістравалі толькі Уладзіміра Мароза.
Электрык і падрыўнік Уладзімір Мароз не мае палітычнага досьведу, але мае вялікае жаданне і малады ўзрост, каб пазмагацца з праўладным кандыдатам, які ўжо адседзеў тэрмін у Палаце і не праявіў сябе як народны заступнік. Уладзіміру будуць дапамагаць сябры і аднадумцы. Яго ініцыятыўная група налічвае 76 чалавек, кажа Уладзімір Мароз:
– Для мяне гэта новае поле дзейнасці, але я хутка вучуся. Я спасцігну ўсё гэта. Выбаршчыкам я хачу сказаць, каб яны ўдзельнічалі ў жыцці краіны. І зараз галоўнае, каб у людзях прачнуўся чалавек. Чалавек, які будзе гаварыць, чаго ён хоча. Пакуль чалавек не скажа, чаго ён хоча, краіна яму гэтага не зробіць.
Завод АКБ працуе і будзе працаваць, калі адпаведны пасыл адпраўлены самім кіраўніком дзяржавы, упэўненыя актывісты. Як будуць развівацца падзеі вакол кандыдата Мароза, і ці стане цяпер няшкодным свінцовае прадпрыемства, даведаемся пазней.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя