Уладзімір Мацкевіч: Адказнасць за гвалт нясе асабіста Лукашэнка
Неадкладна вызваліць палітзняволеных, разблакаваць Інтэрнэт, не ствараць перашкодаў для судоў ды адпаведных органаў для разгляду скаргаў за парушэнне выбарчага заканадаўства, прызнаць выбары несапраўднымі ды так далей. Зварот з такімі патрабаваннямі на сваёй старонцы ў Фэйсбук змясціў філосаф і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч. „Блакіроўка Інтэрнэту ўладамі толькі яшчэ больш накаляе сітуацыю”, — адзначыў ён:
– Усё зыходзіць ад дзяржавы, ад уладаў, а не ад народу. Што б там не хлусіў Лукашэнка пра нейкі Захад, каардынацыю і так далей… Гэта ўсё не мае ніякай каардынацыі. І адказнасць за гвалт цалкам нясуць улады і асабіста Лукашэнка. Гэта яго бязглуздыя дзеянні, гэта яго запалохванні, гэта яго хлусня – усё гэта вядзе да таго, што адбываецца. І трэба, каб да яго звярнуліся іерархі Каталіцкай і Праваслаўнай цэркваў, дзеячы культуры, пісьменнікі.
Уладзімір Мацкевіч звярнуў увагу, што пратэсты маюць стыхійны характар і не каардынуюцца. Людзі самі вырашаюць лёс краіны, без лідараў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя