Уладзімір Мацкевіч: Кампанія будзе млявай



Уладзімір Мацкевіч

Парламенцкая кампанія – 2016. Выбары прызначаныя на верасень, але цягам лета не варта чакаць рэзанансных падзеяў. Так лічыць палітолаг Уладзімір Мацкевіч:

– Безпадзейная сітуацыя, якая складаецца ў краіне на сённяшні дзень, канешне дасць магчымасць засяродзіць увагу на любых нейкіх здарэннях, чынніках, якія будуць адбывацца. Штосьці напрацягу кампаніі будзе адбывацца, але я думаю, што яна будзе ў чарговы раз вельмі млявай і працягне гэты ланцуг ніякіх выбараў.

Адзінства паміж рознымі апазіцыйнымі сіламі палітолаг таксама не чакае. Бо кансалідавацца варта было яшчэ летась:

– І то, нават калі пачынаць своечасова рабіць, то ў гэтай цяжкай справе дасягнення адзінства і кансалідацыі могуць быць разбуральныя нейкія падзеі, пра якія трэба дбаць, прадухіляць, каб раптам вось такое з цяжкасцю складзенае адзінства і кансалідацыя не разбурылася. А сёння мы бачым хутчэй дэструктыўныя тэндэнцыі ў апазіцыі.

Нагадаем, што парламенцкія выбары адбудуцца 11 верасня. З 1994 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная АБСЕ свабоднай і дэмакратычнай.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя