Уладзімір Мацкевіч: Патэнцыял для вулічных акцый застаецца



Наступным вялікім этапам узняцця рэвалюцыйнага руху ў Беларусі могуць стаць мясцовыя выбары.

Свае развагі ў нашым эфіры агучыў філосаф, метадыст Уладзімір Мацкевіч:

– Гэта канец года, але калі мы пачнём да іх рухацца і кемліва гэта рабіць, рашуча гэта рабіць, то рэжым зможа захістацца яшчэ раней, да таго, як яны адбудуцца. Мясцовыя выбары – гэта галоўная падзея гэтага года. Калі да іх не рыхтавацца, а мроіць пра нейкія спантанныя маршы, напрыклад, 25 сакавіка ці „Чарнобыльскі шлях”. То вось гэта працяг тых самых захадаў, якія рабіліся да сённяшняга дня.

Таксама на думку Мацкевіча, патэнцыял для вулічных акцый застаецца, але яго можна цалкам растраціць, калі хадзіць штодзень безвынікова:

– Прыйшлі, сабраліся: „Куды пойдзем? А куды вочы глядзяць. А да чаго павінны прыйсці? А вось калі стомімся, то разыдземся да наступнага разу”. Вось гэта растрата вулічнага патэнцыялу. Вулічныя акцыі павінны быць да месца і да часу, калі неабходна выйсці, калі неабходна чагосьці дабіцца. Што мы дабіваемся кожнай масавай акцыяй павінна быць пазначана.

Як выказалася старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, мясцовыя выбары, сумешчаныя з рэферэндумам па Канстытуцыі, могуць адбыцца ў бліжэйшым снежні.

Беларускае Радыё Рацыя