Уладзімір Мацкевіч: Плошча – такі сцэнар не выключаецца



Плошча — такі сцэнар адразу пасля завяршэння галасавання не выключаны 9 жніўня. У гэтым перакананы філосаф і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч.

Складванне асаблівым чынам бюлетэняў і белыя бранзалеты — гэта толькі дапаможныя, але не асноўныя дзеянні, — адзначыў ён:

– Выбары – гэта не дзень галасавання, і гэта не проста агітацыя ці прапаганда. Гэта складаны электаральны працэс, складаная тэхналогія. І на жаль, сёння вырашае не галасаванне як такое, бо галасаванне можна сапсаваць фальсіфікацыямі. А магчымасці данесці да людзей свае погляды, распіярыць кандыдатаў і гэтак далей. Мы знаходзімся ў скажонай інфармацыйнай прасторы.

„Ні статыстычна, ні юрыдычна, на жаль, дадзеныя кампаніі “Голас” не могуць быць дакладнымі,” — дадаў Уладзімір Мацкевіч.

Беларускае Радыё Рацыя