Уладзімір Мацкевіч: Тэма незалежнасці прагучала на ўсіх роўнях
Кампанія «Свежы вецер», створаная дзеля адстойвання незалежнасці Беларусі, адзначыла, што шэраг прапаноў быў адкінуты арганізатарамі менскай акцыі, запланаванай на 20 снежня. Аднак гэта не настолькі істотна. Важна, што пра неабходнасць незалежнасці выказаліся ўплывовыя асобы з розных сфераў, – кажа адзін з заснавальнікаў кампаніі «Свежы вецер» Уладзімір Мацкевіч.
– За гэтыя тры месяцы, можа і павольна, трохі са спазненнем, але ж пад гэтае 8-е снежня ну ўжо толькі зусім абыякавыя людзі, якія не ведаюць і не хочуць ведаць нічога пра палітыку, яны маўчалі. А так выказаліся амаль усе палітычныя, грамадскія рухі, аб’яднанні, кангрэсы і шмат асобаў.
Істотна тое, што за незалежнасць за гэты час выказаліся вядомыя беларусы, якія не ўваходзяць у палітычныя партыі і рухі. Гэта дазволіла паказаць, што пра незалежнасць дбае беларускае грамадства ў цэлым, а не асобныя дзеячы.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск