Уладзімір Мацкевіч: Я не бачу значнага памяншэння колькасці людзей



У тактыцы сілавікі і чыноўнікі выігрываюць, але ў стратэгіі яны ўжо прайгралі.

Дэцэнтралізацыя пратэстаў толькі яшчэ больш аслабіць сілавы апарат, яны не будуць ведаць, з кім змагацца і каго арыштоўваць, у гэтым перакананы філосаф і грамадскі дзеяч Уладізмір Мацкевіч. Ён адзначыў, што пратэсты зараз проста трансфармуюцца:

– НЕХТА гаворыць, што пратэсты сціхаюць. Я не бачу значнага памяншэння колькасці людзей, якія выходзяць. Але я бачу вельмі істотную змену тактыкі сілавікоў, гэтых карнікаў рэжыму. Яны вывучылі ўжо ўсе звычкі, маршруты, паводзіны пратэстоўцаў, то бок сёння тактычна сілавікі трохі выігрываюць.

Уладзімір Мацкевіч звярнуў увагу, што адключэнне вады, цяпла і інтэнтэту толькі яшчэ больш раззлуе насельніцтва і дапаможа ў вырашэнні такіх лакальных праблемаў кансалідаваць грамадства. Таму такі крок з боку ўладаў прывядзе да яшчэ большай паразы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце