Уладзімір Мацкевіч: Збор подпісаў – гэта выбарчы фарс



„Збор подпісаў і тое, што адбываецца на палітычным полі называць выбарамі нельга, гэта выбарчы фарс і не больш за тое”, – адзначае палітолаг Уладзімір Мацкевіч.

091

На яго думку хада сёлетняй выбарчай кампаніі не вельмі адрозніваецца ад папярэдніх, якія адбываліся ў Беларусі:

– Тое, што ўжо з’яўляецца ў сацыяльных сетках паказвае, што ўсё ідзе як звычайна. Подпісы за Лукашэнку збіраюцца побач з пікетам Караткевіч, пікет гэты пад бел-чырвона-белым сцягам і добра пачуваюцца адзін з адным побач гэтыя два сцягі. Тое, што звычайна бывае ў гэтых электаральных кампаніях.

23-га ліпеня ў Беларусі стартаваў збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы. Гэты этап прэзідэнцкай кампаніі будзе доўжыцца да 21-га жніўня ўключна.

Ініцыятыўным групам прэтэндэнтаў неабходна сабраць найменьш сто тысяч подпісаў выбаршчыкаў, каб зарэгістраваць сваіх вылучэнцаў кандыдатамі на прэзідэнцкую пасаду.

Выбары ў Беларусі пройдуць 11-га кастрычніка.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя