Уладзімір Някляеў: Калі адзін – ты больш за аднаго



Некалькі дзён таму ў СМІ з’явілася заява, дзе Уладзімір Някляеў паведаміў, што выходзіць з апазіцыйных структур, але не перастане замагацца за дэмакратычную і незалежную Беларусь.

Пры гэтым Уладзімір Някляеў адзначае, што палітыку ён не пакідае, але весці сваю далейшую дзейнасць будзе самастойна:

– У мяне нават верш такі ёсць: „Калі адзін – ты больш за аднаго”. Мне заўсёды ўдавалася лепш усё, калі я сам ад пачатку да канца ўсё даводзіў. Пайшлі размовы, што я збіраюся ствараць нейкую новую партыю, арганізацыю. Не, я наствараўся ўжо ўсялякіх партый і арганізацый, шчыра скажу, я пастараюся ўсё што змагу зрабіць дзеля Беларусі, зрабіць на асабістым узроўні.

Прычыны свайго сыходу і стан беларускай апазіцыі Уладзімір Някляеў каментаваць адмовіўся, адзначыўшы, што яго сыход і з’яўляецца паказальнай ацэнкай.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя