Уладзімір Някляеў не можа выехаць у Польшчу і Украіну



Паэт і палітык Уладзімір Някляеў, які нядаўна адбыў адміністрацыйны арышт, атрымаў позву ў суд на 17 траўня. Пра гэта адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу,  паведаміў сёння ў Фэйсбуку.

«14 траўня збіраўся быць у Варшаве, дзе абвешчаны сумесны з Дзмітрыем Вайцюшкевічам канцэрт. 16 траўня меў намер выехаць у Кіеў і Луганск, каб па запрашэнні Саюза пісьменнікаў Украіны прыняць удзел у Шаўчэнкаўскім свяце. На 17 траўня «запрасілі» ў суд Ленінскага раёна горада Менска. Позву ў суд уручылі пад распіску, катэгарычна папярэдзіўшы, што пры любой спробе ўхілення ад яўкі на судовае пасяджэнне, у тым ліку пры спробе выезду за мяжу, буду затрыманы і дастаўлены ў суд прымусова. Пад канвоем. З гэтага вынікае, што да суда выехаць з Беларусі не змагу. І хоць  у гэтым не вінаваты, тым не менш прашу прабачэння перад усімі, хто прыйдзе на канцэрт у Варшаве, перад Саюзам пісьменнікаў Украіны, перад сябрамі, з якімі паабяцаў сустрэцца ў Кіеве і на Луганшчыне. Буду спадзявацца – у іншы раз…», – напісаў паэт.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота facebook.com