Уладзімір Някляеў: Не здзіўляйцеся, калі вас паклічуць на пераатэстацыю
Ці прывядзе да росквіту беларускай культуры стварэнне Кодэкса аб культуры, які днямі падпісаў Аляксандр Лукашэнка?
Паэт і палітык Уладзімір Някляеў лічыць, што гэты дакумент створаны толькі для таго, каб кіраваць культурай адміністрацыйным чынам.
– Калі ім трэба было некага не дапусціць ці кніжкі там рыхтаваць, ці правесці літаратурную сустрэчу, яны выдумлялі ўсялякія прычыны. А цяпер не трэба выдумляць. У гэты Кодэкс унесены артыкул, у якім сказана, што не дапускаюцца да публічных выступленняў, да арганізацыі мерапрыемстваў людзі, якія недобразычліва адносяцца да ўлады, да прэзідэнта.
Паводле Уладзіміра Някляева, мысленне аўтараў Кодэкса палягае на савецкім разуменні культуры як часткі ідэялогіі. „Таму не здзіўляеце дзеячы культуры, калі вас праз пяць гадоў, як запісана ў Кодэксе, паклічуць на пераатэстацыю,” – адзначыў Улядзімір Някляеў.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Вадзіма Заміроўскага