Уладзімір Някляеў стварае новы рух
Паэт, былы кандыдат у прэзідэнты і палітычны вязень, былы кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў пачаў стварэнне новага агульнанацыянальнага руху. Рух называецца “За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі” – паведаміў палітык у інтэрв’ю “Свабодзе”.
“Я глыбока перакананы, што захаваць і ўратаваць Беларусь можа толькі беларускі народ. Але сёння народ проста не разумее, што цяпер адбываецца: як яго падманваюць, як ім маніпулююць — ну проста не разумее. Усе зазамбаваныя гэтай афіцыйнай беларускай і расейскай прапагандай і насамрэч вераць, што Пуцін паклапоціцца пра Беларусь, каб толькі ня сталася так, як сталася ва Украіне”, – сказаў Някляеў.
Беларускае Радыё Рацыя