Уладзімір Някляеў: Вярніце Герб! Вярніце Сцяг! Вярніце Мову!
14 траўня 1995 года па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі адбыўся рэферэндум, паводле якога былі змененыя дзяржаўныя сімвалы – бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”, а расейскай мове надалі статус дзяржаўнай.
Сёння ў краіне адзначаюць афіцыйны дзень Дзяржаўнага герба і сцяга. Паэт і палітык Уладзімір Някляеў напісаў верш пра сапраўдныя нацыянальныя сімвалы беларусаў:
Народу можа засціць зрок Без дай прычыны. Ды бачыць Божа кожны крок На звод Айчыны.
У вочы вам адплаты час Зірне сурова. Каб дзеці апраўдалі вас — Вярніце Мову!
Няма пачаткаў і канцоў, Усё — працяг. Каб не ўскіпела ў жылах кроў — Вярніце Сцяг!
Улады сверб, што вас скубе, І славы сверб — Пакіньце ўсё сваё сабе, Вярніце Герб!
Дальбог, пра гэта не са зла Малюся ў скрусе, А каб зямля вас прыняла На Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
