Уладзімір Някляеў: Я не лічу „Плошчу-2010” паразай



19 снежня спаўняецца 10 год адной з самых масавых пратэстных акцый у Менску. У тую ноч затрымалі больш за 800 чалавек, у тым ліку большасць кандыдатаў у прэзідэнты.

Адзін з іх, паэт Уладзімір Някляеў адзначае пераемнасць беларускага пратэсту і звяртаецца ў гадавіну Плошчы да ўсяго народу:

– Я бачу па тым, як яны нягледзячы на гэты наступ цемрашальны, чорны, страшны сябе паводзяць. Як яны гатовыя ахвяраваць жыццём, якіх там пасадзілі ў турму за гэта – Павел Севярынец, Мікалай Статкевіч. Я зычу вам святла ў вашых вачах, я зычу беларусам святла ў будучыні і жадання бачыць гэтае святло і займець яго над сваім беларускім домам.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

На думку Уладзіміра Някляева, „Плошчу-2010” можна лічыць знакавай падзеяй беларускай гісторыі. Без гэтага пратэсту не было і сучаснага супрацьстаяння, калі на вуліцы сярод іншых выйшлі і былыя ўдзельнікі Плошчы і іх дзеці.

Беларускае Радыё Рацыя