Уладзімір Няпомняшчых ідзе ў прэзідэнты



Уладзімір Няпомняшчых, вядомы сваёй майкай з надпісам „За Беларусь без Лукашэнкі”, падаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдата ў прэзідэнты.

Актывіст адзначае, што з’яўляецца “кандыдатам пратэсту”:

– У мяне планы адхіляць злачынцаў ад улады, адзіная ў мяне такая ідэя. Хопіць ужо здзекавацца над беларускім народам, хопіць гуляць у хакей, час займацца справай. Паводле Канстытуцыі, паводле закону не парушаючы нічога, трэба выйсці і стаяць дзень-два, тыдзень-два, як атрымаецца. Выйдзе нас шмат, тады міліцыя стане на наш бок.

“Кандыдаты пратэсту” уваходзяць у каманду палітыка Мікалая Статкевіча. Паводле задумы, такія кандыдаты мусяць уздымаць пратэстныя настроі сярод грамадзян.

Беларускае Радыё Рацыя