Уладзімір Няпомняшчых спадзяецца, што яму дазволяць назіраць на выбарах



68-гадовы пенсіянер МУС Уладзімір Няпомняшчых спадзяецца, што яму дазволяць назіраць на выбарах. Інакш кандыдат пратэсту абяцае сядзець увесь дзень на табурэце каля выбарчага ўчастку.

– Буду на ўваходзе дзе-небудзь сядзець. Магу на вуліцы сядзець. І буду кантраляваць, хто зайшоў. Мне галоўнае, што зайшоў. Калі зайшоў туды ў туалет, я яго таксама буду ставіць як прагаласаваўшага. Не пусцяць, значыць, ім горш будзе. Увесь свет будзе ведаць, што незалежных назіральнікаў не пускаюць быць назіральнікамі.

На сёлетніх выбарах прэзідэнта будуць адсутнічаць назіральнікі ад місіі АБСЕ. А колькасць унутраных назіральнікаў абмежаваная да трох чалавек падчас датэрміновага галасавання. І да пяці – у асноўны дзень галасавання.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель