Уладзімір Няпомняшчых: Я агітую не за подпісы, а за байкот выбараў



Я агітую не за подпісы, а за байкот выбараў. Так заявіў прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Няпомняшчых. У Гомелі адбыўся першы пікет па зборы подпісаў гэтага прэтэндэнта на прэзідэнцкае крэсла.

Кажа Уладзімір Няпомняшчых:

– Я і не настойваю, прыйшоў чалавек, просіць падпісацца, бяру подпіс, але я не агітую за подпісы, я агітую за байкот выбараў. Гэта не выбары, гэта гульня шарлатана Лукашэнкі з народам у напарсткі пад назвай “выбары”. І калі ён не здыме сваёй кандыдатуры і не прыбярэ Ярмошыну, сваю сяброўку, то я буду заклікаць людзей выходзіць на плошчы.

Уладзімір Няпомняшчых вядомы сваёй майкай з надпісам “За Беларусь без Лукашэнкі”.

Беларускае Радыё Рацыя