Уладзімір Няпомняшчых: Я – кандыдат байкоту
Палітык Уладзімір Няпомняшчых здымаецца з выбарчай гонкі. Ён не будзе здаваць подпісы за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.
Паводле палітыка, ён з’яўляецца кандыдатам байкоту:
– Я подпісы не збіраў, я збіраў толькі хто можа быць назіральнікам, таму нічога здаваць не буду. Чаму не збіраў? Па-першае, у мяне толькі 130 чалавек у ініцыятыўнай групе. Па-другое, я б не сабраў такую колькасць, а па-трэцяе – няма сэнсу збіраць, таму што ў нас няма выбараў, а гульня шарлатана з народам у напарсткі пад назвай «выбары». Таму я – кандыдат байкоту.
19 чэрвеня заканчваецца этап вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Здаць неабходныя дакументы для рэгістрацыі кандыдата трэба да 4 ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя
