Уладзімір Пруднікаў: Выбары з 15 кандыдатамі – спроба раскідаць галасы
Гарадзенскі палітык, кіраўнік гарадзенскай гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Пруднікаў лічыць, што сённяшняя палітычная сітуацыя з вялікай колькасцю кандыдатаў вельмі складаная:
– Гэтыя 15 кандыдатаў – гэта ўвогуле спроба неяк раскідаць галасы праз спробу таго, што нейкая асоба камусьці больш сімпатызуе.
Уладзімір Пруднікаў лічыць, што асабіста ўстрымаецца ад удзелу ў электаральнай кампаніі сёлета:
– Ад кантактаў з выбаршчыкамі падчас збору подпісаў і падчас пікетаў у час пандэміі я ўвогуле раю адмовіцца. Бо гэта будзе распаўсюд інфекцыі.
Уладзімір Пруднікаў працуе доктарам у дзіцячым шпіталі, а таксама прымае актыўны ўдзел у валанцёрскім руху дапамогі гарадзенскім лекарам. Падтрымаць валанцёрскі рух магчыма праз падтрымку на старонцы МолаМола https://molamola.by/cmp/RpU.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня