Уладзімір Пуцін і патрыярх Кірыл наведаюць Жыровічы
У наступным 2020 годзе ў Беларусі будзе адзначацца два вялікія юбілеі – 550-годдзе з’яўленне Іконы Жыровіцкай Божай Маці і 500-годдзе заснавання Жыровіцкага манастыра.
Ужо цяпер у Жыровічах актыўна вядзецца рамонт вуліц, упарадкоўваецца тэрыторыя манастыра, фасады будынкаў. Сама Ікона Жыровіцкай Божай Маці з Успенскага сабора часова перанесена ў Нікольскі храм для пакланення. А Успенскі сабор зачынены. І толькі па выхадных днях ён адкрыты для службы.
Паглядзець, як вядуцца рамонтныя работы, ужо прыязджалі ў Жыровічы кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава і намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка. І ўсё гэта невыпадкова. Бо ў наступным годзе ў Жыровічы на юбілейныя мерапрыемствы прыедуць кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка разам з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным і патрыярхам Кірылам.
Беларускае Радыё Рацыя