Уладзімір Вуек: Гэта толькі старт кампаніі
У Берасці збор подпісаў на пікетах адбываецца толькі за чатырох прэтэндэнтаў на крэсла прэзідэнта з васьмі магчымых. Асноўныя пікеты ладзяцца каля Цэнтральнага ўнівермагу, калхознага рынку і кінатэатру ’’Беларусь’’.
У жыхароў Берасця і Берасцейскай вобласці ёсць магчымасць паставіць свой подпіс за дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнку, лідара партыі левых ’’Справядлівы свет’’ Сяргея Калякіна і Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку, а таксама патэнцыйнага кандыдата на пасаду прэзідэнта ад ініцыятывы ’’Народны Рэферэндум’’ Таццяны Караткевіч.
Адзін з каардынатараў штабу па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Анатоля Лябедзькі Уладзімір Вуек спадзяецца, што з кожным днём грамадзяне будуць праяўляць усё большую актыўнасць і цікаўнасць да кандыдатаў:
– Гэта толькі старт кампаніі, актыўнасць пакуль невысокая, у дзень нашыя валанцёры збіраюць каля 100 подпісаў. Мы запланавалі таксама мабільныя пікеты.
На дадзены момант у Берасці пакуль не выстаўлялі свае пікеты такія кандыдаты на пасаду прэзідэнта як Сяргей Гайдукевіч, Жанна Раманоўская, Віктар Цярэшчанка і Мікалай Улаховіч. Не выключана, што яны будуць займацца зборам подпісаў у рэгіёне толькі па кватэрах.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце