Уладзімір Вуек: Плануем, што подпісы за Лябедзьку будуць збіраць каля 150 чалавек
Амаль паўсотні чалавек праявіла жаданне актыўна ўключыцца ў збор подпісаў па вылучэнню кандыдам у прэзідэнты лідара Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. У берасцейскай абласной арганізаці працягваецца фарміраванне ініцыятыўнай групы. Адзін з каардынатараў Цэнтру па працы з прыхільнікамі дэмакратычных пераменаў пры АГП Уладзімір Вуек адзначае, што гэта толькі палова шляху да падачы дакументаў на рэгістрацыю:
– Мы ставім перад сабой задачу сфармаваць групу не менш чым са 150-ці чалавек. З нагрузкай на кожнага сабраць 120 подпісаў. Гэта той мінімум, які мы сёння паставілі перад сабой. На сённяшні дзень можна сказаць, што мы рухаемся па плану. Нягледзячы на тыя нязручнасці, што выбары прызначаныя на 11 кастычніка, а падпісная кампанія стартуе 22 ліпеня і заканчваецца 23 жніўня, – гэта самы нязручны час, калі вельмі складана збіраць подпісы.
“Нягледзячы на ўсе складанасці, мы будзем збіраць подпісы, размаўляць з грамадзянамі, даносіць праграму нашай партыі”, – дадаў палітык.
Беларускае Радыё Рацыя