Уладзімір Вялічкін: Да зборшчыкаў чапляліся неадэкватныя



Пра парушэнні выбарчага заканадаўства падчас падпісной кампаніі ў Берасцейскай вобласці паведаміў незалежны назіральнік, берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Сярод парушэнняў – перашкоды ў правядзенні пікетаванняў прадстаўнікам дэмакратычных партый невядомымі асобамі.

“Забаронаў у адносінах да месца правядзення мерапрыемстваў ды іх фармату не было”, – распавёў Уладзімір Вялічкін:

– Гэтым разам яны маглі збіраць подпісы па ўсім горадзе. Падчас збору подпісаў было некалькі выпадкаў, звязаных з неадэкватнымі людзьмі, у якіх пад уплывам прапаганды пагоршыўся псіхічны стан, яны чапляіся да зборшчыкаў. Але пры слове “міліцыя”, яны ўцякалі.

“Людзі мала цікавяцца выбарамі, але шмат хто спадзяецца на перамены, яны заўсёды падыходзяць, задаюць пытанні і атрымоўваюць як мага больш інфармацыі пра патэнцыйных кандыдатах”, – дадаў Уладзімір Вялічкін.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце