Уладзімір Вялічкін: Гэтыя суды цяжка называць судамі
Колькасць людзей, што праходзіць на Берасцейшчыне па крымінальных палітычна матываваных справах хутка наблізіцца да паўтысячы.
Пры гэтым не пра ўсе выпадкі праваабаронцы маюць магчымасць даведацца, – распавёў берасцейскі эксперт у галіне права Уладзімір Вялічкін:
– Гэтыя суды цяжка называць судамі, таму што гэта зусім не суды, гэта нейкая расправа над іншадумцамі і над людзьмі, якія намагаюцца неяк абараніць свае правы і ўвогуле павесці краіну ў дэмакратычным кірунку. І мы бачым, што суд не толькі не прымае рашэнні справядлівыя, а ён яшчэ ажыццяўляе ціск на абвінавачаных.
Уладзімір Вялічкін дадаў, што ўсе, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных справах, знаходзяцца ў невыносных умовах. Ім фактычна не перадаюць лісты і кнігі, ствараюць інфармацыйны вакуўм, спрабуюць ціснуць псіхічна і фізічна.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце