Уладзімір Вялічкін: Пасля выбараў могуць з’явіцца новыя палітвязні



Выхад на волю палітвязняў вітаюць берасцейскія прадстаўнікі грамадскіх рухаў і палітычных партый. Аднак актывісты не выключаюць, што цягам кампаніі або пасля яе могуць з’явіцца новыя палітычныя вязні. Так берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што наступнымі могуць стаць графіцісты. „Усё залежыць ад таго, якую пазіцыю ў адносінах да беларускіх уладаў зоймуць еўрапейскія дыпламаты”, – перакананы Уладзімір Вялічкін:  

– Усе мы ведаем пра графіцістаў, якіх затрымалі, у адносінах іх крымінальную справу вырабляюць. Але справа толькі раскручваецца, чым яна скончыцца, мы не ведаем. Гэта будзе залежыць ад пазіцыі Захаду. Залежыць таксама ад Расеі, можа яна якія грошы знойдзе, тады гэтыя людзі сядуць. Таксама іх лёс алежыць наўпрост ад выбараў, якія адбываюцца ў Беларусі.

Уладзімір Вялічкін перакананы, што самы моцны чыннік вызвалення палітычных зняволеных – гэта пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў Беларусі і Расеі. На яго думку, кіраўніцтва беларускай дзяржавы хоча атрымаць фінансавую падтрымку ад еўрапейскіх краінаў і палепшыць свой стан на міжнароднай палітычнай арэне. Беларускае Радыё Рацыя, Берасце