Уладзімір Вялічкін: Падводныя плыні яны там не пабачаць



Па адным прадстаўніку ад партыі БНФ, Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) і некалькі кандыдатур ад партыі левых “Справядлівы свет” трапілі ў акруговыя камісіі на Берасцейшчыне. Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Эксперт у галіне права адзначыў, што кардынальна сітуацыі з фальсіфікацыямі на вырабах гэта не зменіць:

– Тыя асобы, якіх пакунулі, некалькі асоб, яны могуць шчыра працаваць у выбарчых камісіях, але ўсіх падводных плыняў яны там не пабачаць. То бок, ім будуць давяраць працу: пахадзіце з міжнароднымі назіральнікамі, азнаёмце іх з сітуацыяй, праверце подпісы, пахадзіце па хатах.

„Але галоўныя рэчы, якія будзе рабіць кіраўніцтва камісій, ім проста не пакажуць,” — перакананы Уладзімір Вялічкін.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце