Уладзімір Вялічкін: Вынік выбараў спрагназаваны
Усяго пяць сябраў партый дэмакратычнага кірунку ўвайшлі ў склад участковых выбарчых камісій у Берасці. Два чалавекі – ад партыі БНФ, і па адным ад партыі левых Справядлівы свет, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада). Астатнюю колькасць – амаль палову – склалалі прадстаўнікі такіх арганізацый як БРСМ, Белая Русь, Саюз ветэранаў, Ветэраны вайны ў Афганістане, працоўныя калектывы ды так далей.
Незалежны назіральнік, берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што такая сітуацыя сведчыць аб вызначаных загадзя лічбах галасавання на ўчастках:
– Я думаю, што гэта адзін з фактаў, які пацвярджае тое, што выбары, якія адбываюцца сёння ў Беларусі, загадзя спрагназаваныя, спланаваныя і ў рэшце рэшт гэты план будзе зрэалізаваны і пераможца ўжо сёння вядомы.
Згодна афіцыйнай статыстыкі, у Берасцейскай вобласці амаль 44 працэнта прэтэндэнтаў на ўваход у склад участковых камісій сталі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і партый.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота spring96.org