Уладзімір Зяленскі: Бліжэйшыя тыдні будуць цяжкімі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прагназуе, што бліжэйшыя тыдні вайны будуць складанымі.
„…Бліжэйшыя тыдні вайны будуць складанымі, і мы павінны гэта ўсведамляць. Але ў нас няма ніякай альтэрнатывы, акрамя як змагацца і перамагчы, вызваліць нашу зямлю і нашых людзей. Таму што акупанты хочуць забраць у нас не проста нешта, а ўсё, што ў нас ёсць, разам з правам на жыццё для ўкраінцаў”.
Паводле Зяленскага, самая цяжкая баявая сітуацыя цяпер на Данбасе, дзе расейцы ўчынілі „бойню”.
„Бахмут, Папасная, Севераданецк – у гэтым напрамку акупанты сканцэнтравалі найбольшую актыўнасць цяпер. Яны ўчынілі там бойню і спрабуюць знішчыць усё жывое, літаральна. Ніхто не разбураў Данбас так, як гэта цяпер робяць расейскія вайскоўцы”, – заявіў Зяленскі.