Уладзімір Зяленскі кажа, калі завершыцца вайна



Калі завершыцца вайна? Адказ на гэтае пытанне дае ў сваім вечаровым звароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

– Хтосьці кажа тры месяцы, хтосьці – год, хтосьці – больш. Але пытанне пра час насамрэч наўпрост залежыць ад пытання пра страты. Пра страты, якія зазнае Расея. Чым большыя будуць страты акупантаў, тым хутчэй мы зможам вызваліць нашу зямлю і гарантаваць бяспеку Украіне. Як найбольш для акупантаў стратаў, каб меншы быў час вайны. Калі маем 43 тысячы загінулых расейскіх вайскоўцаў, якія не пераконваюць расейскае кіраўніцтва, што ім трэба шукаць, як выйсці з вайны, значыць патрэбна больш змагацца і больш рэзультатаў, каб пераканаць.

Толькі за апошнія суткі расейскія акупанты страцілі 10 баявых самалётаў, з чаго дзевяць на Крыме. І яшчэ адзін на Запарожскім напранпмку” – адзначыў Зяленскі.

Беларускае Радыё Рацыя