Уладзімір Зяленскі: Магчыма, Трэцяя сусветная вайна пачалася



Уладзімір Зяленскі выказаўся наконт Трэцяй сусветнай вайны.

Раней ЗША адмаўляліся ад увядзення беспалётнай зоны над Украінай, бо тлумачылі, што не маюць намеру распачынаць Трэцюю сусветную вайну.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не выключае, што ўварванне Расеі можа стаць пачаткам Трэцяй сусветнай вайны. На яго думку, ніхто не можа прадказаць, што будзе, калі Украіна не выстаіць. Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю амерыканскаму каналу NBC.

„Ніхто не ведае, магчыма, яна (трэцяя сусветная вайна) ужо пачалася. І якая верагоднасць гэтай вайны, калі Украіна не вытрымае, калі так здарыцца? Вельмі складана сказаць”, — разважае Зяленскі.

Ён таксама падкрэсліў, што ніхто не можа прадказаць, калі пачнецца вайна і як яна скончыцца. Зяленскі лічыць, што прадухіліць Трэцюю сусветную вайну можна толькі, калі спыніць прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ва Украіне.