Уладзімір Зяленскі прыме ўдзел у Нацыянальным сходзе польскага парламента
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі будзе адным са спікераў на пасяджэнні польскага Нацыянальнага сходу, якое пройдзе сёння, 11 сакавіка, у другой палове дня ў будынку польскага Сейма.

Насуперак ранейшай інфармацыі, прамовы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна не будзе. Паведамляюць польскія СМІ.
З пасланнем падчас Асамблеі павінен выступіць прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Таксама запланавана выступленне ў інтэрнэце генеральнага сакратара NATO Ёнса Столтэнберга.
Хаця афіцыйнай нагодай для склікання ўрачыстага пасяджэння Нацыянальнага сходу (г.зн. сумеснага пасяджэння дэпутатаў і сенатараў) з’яўляецца гадавіна далучэння Польшчы да Паўночнаатлантычнага альянсу, галоўнай тэмай будзе расейская агрэсія ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя
