Уладзімір Зяленскі сустрэўся з Анджэем Дудам у Жэшаве
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам у польскім Жэшаве.

Лідары абмеркавалі стратэгічныя планы на будучыню. Пра гэта Уладзімір Зяленскі паведаміў у сваім вечаровым звароце.
– Па дарозе дадому сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Падзякаваў яму і ўсім палякам і гораду Жэшаву за ўсё, што яны робяць для Украіны і нашай супольнай абароны, абароны Еўропы. Сёння ў адмысловым фармаце, адзін на адзін, гаварылі з Анджэем пра нашую супрацу. Я расказаў яму пра пачутае ў Злучаных Штатах і пра нашае стратэгічнае бачанне наступнага году. Рыхтуемся, узмацняем нашыя супольныя сілы.
Прэзідэнты Анджэй Дуда і Уладзімір Зяленскі абмеркавалі ўмацаванне абараназдольнасці Украіны. Таксама – гуманітарныя пытанні. «Што вельмі важна, у прыватнасці, для ўкраінскіх мігрантаў, якія былі вымушаныя пакінуць Украіну, ратуючыся ад вайны», — адзначылі яны.
Сустрэча ў Жэшаве адбылася пасля візіту Уладзіміра Зяленскага ў ЗША.
Беларускае Радыё Рацыя
