Уладзімір Зяленскі: Украіна не аддасць тэрыторыі на ўсходзе, каб скончыць вайну



Прэзідэнт Украіны ў інтэрв’ю CNN заявіў, што Украіна гатова змагацца за Данбас. Гэта бітва можа паўплываць на ход усёй вайны.

Калі Расеі ўдасца захапіць Данбас, няма гарантый, што яна не паспрабуе зноў замахнуцца на Кіеў, лічыць Зяленскі.

„Таму што я не давяраю расейскім вайскоўцам і расейскаму кіраўніцтву. Таму мы разумеем, што тое, што мы іх адбілі, і яны сышлі, і яны ўцякалі ад Кіева — з поўначы, з Чарнігава і з гэтага кірунку — гэта не значыць, што калі ім удасца захапіць Данбас, яны не прыйдуць далей да Кіева”, — заявіў ён.