Уладзімір Зяленскі: Вайна не зламае Украіну. Мы пераможам!
24-га ліпеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаўся з нагоды пяці месяцаў з моманту поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.

„Пяць месяцаў. Праз восем гадоў. Вайна не зламала і не зламае Украіну. Гэта не спыніла жыццё ў нашай краіне і не спыніць. І гэта дакладна не зробіць нас закладнікамі таго жаху, які прынеслі захопнікі ў нашу краіну. Не будзем падпарадкоўвацца. Будзем трываць. Давайце абаронім сваё. Мы пераможам!» — напісаў Зяленскі ў сваім тг-канале.
Шырокамаштабнае ваеннае ўварванне Расеі ва Украіну працягваецца з раніцы 24 лютага. Расейскія войскі наносяць авіяўдары па ключавых аб’ектах ваеннай і грамадзянскай інфраструктуры.
Фота: © AP / Scanpix
