Уладзімір Зяленскі: Я не адмаўляюся ад перамоваў з Пуціным
Вайна ва Украіне. Уладзімір Зяленскі заявіў, што не адмаўляецца ад перамоваў з Уладзімірам Пуціным.
„Я не захлопваў дзверы. Я сказаў, што мы гатовы гаварыць з Расеяй, але з іншай Расеяй. Той, якая сапраўды гатова да міру. Такой, якая гатова прызнаць, што яны акупанты”, – распавёў прэзідэнт Украіны ў інтэрв’ю CNN.
Уладзімір Зяленскі не бачыць перадумоў да таго, што Масква гатова заключыць мір на ўмовах Кіева.
Пры гэтым ён дадаў, што працягне настойваць на вяртанні ўсіх тэрыторый, на якія замахнулася Расея з 2014 года.
Крыніца: УНІАН