Уладзімір Зяленскі заклікаў расейцаў ратаваць сваіх дзяцей
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заклікаў расейцаў дамагацца міру, каб так зберагчы ўласных дзяцей ад адпраўкі на фронт, паведамляе Euronews.
Зяленскі нагадаў, што падаткі расейцаў ідуць на фінансаванне вайны, і папрасіў тых, хто можа, з’язджаць з краіны. Ён звярнуўся да сусветнай супольнасці з запытам пра большую падтрымку.
„Выходзьце з вашых офісаў, з дамоў, з вашых школ і ўніверсітэтаў. Выходзьце ў імя міру, прыходзьце з украінскай сімволікай, каб падтрымаць Украіну, падтрымаць свабоду, падтрымаць жыццё. Выходзьце на плошчы і вуліцы, хай вас чуюць і бачаць, кажаце, што людзі маюць значэнне, свабода мае значэнне, мір мае значэнне, Украіна мае значэнне”.
Тым часам Рада Бяспекі ААН не прыняла праект рэзалюцыі Расеі пра сітуацыю ва Украіне. Дакумент утрымліваў заклікі да эвакуацыі насельніцтва. Большая частка чальцоў Рады Бяспекі палічыла рэзалюцыю правакацыйнай, таму што ў ёй не пазначалася роля Масквы ў развязванні вайны. У падтрымку дакумента выказаліся Расея і Кітай, астатнія краіны ўстрымаліся.