Уладзіміра Макея чакаюць у Варшаве
Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея 28 жніўня чакаюць у Варшаве.
Запланаваныя сустрэча ў Міністэрстве замежных спраў з кіраўніком польскай дыпламатыі Радаславам Сікорскім і віцэ-прэм’ерам Янушам Пехацінскім. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар дыпламатычнага ведамства Марцін Вайцехоўскі:
– Міністра Макея чакаем заўтра ў Варшаве. Запланаваная яго сустрэча з міністрам замежных справаў Радаславам Сікорскім, а таксама віцэ-прэм’ерам Янушам Пехацінскім. Сустрэча адбудзецца ў Міністэрстве замежных справаў.
Апошнім разам Уладзімір Макей сустракаўся з кіраўніком польскай дыпламатыі на саміце Усходняга партнёрства ў Вільні, які прайшоў у лістападзе мінулага году. У лютым гэтага году была сустрэча кіраўніка беларускай дыпламатыі з амбасадарам Польшчы ў Беларусі Лешкам Шэрэпкам.
Валянціна Лаеўская, Беларускае РадыёРацыя