Уладзіміра Зяленскага абвясцілі „Чалавекам года”
Брытанская дзелавая газета Financial Times штогод абвяшчае „Чалавека года”, які, на думку выдання, прадэманстраваў значны ўплыў. Сёлета гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

На думку рэдакцыі, Зяленскі “увасабляе ўстойлівасць свайго народа і стаў сцяганосцам ліберальнай дэмакратыі”.
„…Гэта адлюстраванне выдуманага звычайнага хлопца, які стаў прэзідэнтам, якога ён сыграў у сатырычным тэлесерыяле. Гэта таксама антыпод расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які хаваецца ў Крамлі і чыя апантанасць аднаўленнем імперыі каштавала дзясяткаў, а магчыма, і сотняў тысяч жыццяў…. 44-гадовы Зяленскі заслужыў месца ў гісторыі сваёй надзвычайнай праявай лідарства і сілы духу”, — піша выданне.
