Улёткі ў Бярозе: „Свабоду палітвязням!”
Жыхары Бярозы раніцай 16–га ў дзень салідарнасці з палітвязнямі ўбачылі на вуліцах горада ўлёткі з выявай экс-кандыдата ў прэзідэнты выбарчай кампаніі 2010, які адбывае пакаранне ў турме, Міколы Статкевіча і надпісам: „Свабоду палітвязням!”
У цэнтры горада на адным з аўтобусных прыпынкаў вісіць вялікі плакат. На ім партрэты зніклых: Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага з надпісам: „Мы памятаем!”
Такім чынам актыўныя грамадзяне нагадалі бярозаўчанам пра наяўнасць палітвязняў у краіне, а таксама пра тое, што да гэтага часу не знойдзены зніклыя вядомыя людзі.
Адказу на пытанне: “Дзе яны і хто вінаваты ў іх знікненнях?” няма да гэтага часу. Віктар Ганчар, Юры Захаранка, Анатоль Красоўскі зніклі ў 1999 годзе, Дзмітрый Завадскі – у 2000-м.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя