Уначы Адэская вобласць зноў была атакавана іранскімі дронамі-камікадзэ



Уначы Адэская вобласць зноў была атакавана іранскімі дронамі-камікадзэ, заявілі ва ўкраінскім камандаванні.

Як гаворыцца ў паведамленні аператыўнага камандавання «Поўдзень», адзін беспілотнік быў збіты сродкамі супрацьпаветрнай абароны. Два іншыя атакавалі аб’ект вайсковай інфраструктуры.  Пачаўся вялікі пажар і дэтанацыя боепрыпасаў, з-за чаго давялося эвакуяваць мірнае насельніцтва.

Па папярэдняй інфармацыі, ахвяр і пацярпелых няма.

Беларускае Радыё Рацыя