Уначы быў нанесены ўдар па суднабудаўнічым заводзе ў Севастопалі
Поўнамаштабнае ўварванне Расеі ва Украіну працягваецца 567 дзён. Расейцы марнуюць каштоўную зброю, атакуючы муляжы сучаснай вайсковай тэхнікі, якія вырабляюцца ва Украіне і эфектыўна заблытваюць праціўніка, паведамляе амерыканскі тэлевізійны сайт CNN.
Уначы быў нанесены ўдар па суднабудаўнічым заводзе ў Севастопалі. Параненыя 24 чалавекі. На ім будуюць і рамантуюць караблі Чарнаморскага флоту Расеі. піша Бі-бі-сі.
На некалькіх відэа, апублікаваных карыстальнікамі сацсетак з Севастопаля, відаць, што на тэрыторыі завода адбылося як мінімум тры магутныя выбухі.
Тым часам Міністэрства абароны Расеі паведамляе аб крушэнні тактычнага бамбавіка Су-24 у Валгаградскай вобласці. У міністэрстве аргументуюць гэта тым, што аварыя адбылася падчас трэніровачнага палёту і самалёт упаў у бязлюднай мясцовасці. На борце знаходзіліся два пілоты.
Беларускае Радыё Рацыя