Уначы Расея атакава Кіеў і Адэскую вобласць



Вайна ва Украіне. Уначы Расея атакавала Кіеў і Адэскую вобласць дронамі. Пацярпелых няма.

Фота: паветраныя сілы Украіны

Паводле апошняй інфармацыі ад уладаў украінскай сталіцы, усе 10 дронаў там збілі. Аднак ёсць пашкоджанні нежылых памяшканняў і дарожнага пакрыцця праз падзенне дронаў. Інфармацыі аб пацярпелых няма

У Адэскай вобласці ў выніку нападу ўзніклі пажары на аб’ектах партовай і прамысловай інфраструктуры рэгіёну, пашкодзілі элеватар. Станам на 05:30 звестак пра пацярпелых няма, паведамляюць  мясцовыя ўлады.

Беларускае Радыё Рацыя