Упершыню за шмат гадоў на Кубе праходзяць антыўрадавыя пратэсты
Упершыню за шмат гадоў на Кубе праходзяць антыўрадавыя пратэсты.
Паводле падлікаў тэлеканала CNN, у дэманстрацыях прынялі ўдзел тысячы кубінцаў. Яны пратэстуюць супраць нестабільнай эканамічнай сітуацыі, у прыватнасці, выказваюць незадаволенасць перабоямі ў пастаўках электраэнергіі і прадуктаў. Таксама многія грамадзяне Кубы незадаволеныя пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі.
Са свайго боку, дзяржаўнае тэлебачанне Кубы паведамляе аб беспарадках і разрабаванні крамаў у шэрагу гарадоў. Улады заклікаюць сваіх прыхільнікаў выходзіць на вуліцы для прадухілення правакацый.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ТАСС