Урад Беларусі акрэдытаваў ваеннага аташэ ЗША



8 жніўня 2016 года палкоўнік Майкл ВанДэВельдэ атрымаў акрэдытацыю ў якасці ваеннага аташэ Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтву, паведамляе  прэс-служба амбасады ЗША ў Беларусі.

IMG_9699-1140x530

У гэтым месяцы яго беларускі калега падпалкоўнік Андрэй Мішута будзе акрэдытаваны ў якасці ваеннага аташэ па сумяшчальніцтву ў Вашынгтоне.

Акрэдытацыя палкоўніка ВанДэВельдэ ўяўляе сабой наступны крок па аднаўленні ваеннага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША.

Магчымасць узаемнай акрэдытацыі ваенных аташэ абмяркоўвалася сёлета падчас візіту ў Менск у сакавіку намесніка памочніка міністра абароны ЗША Майкла Карпэнтэра.

Фота прэс-службы амбасады ЗША ў Беларусі