Урад Беларусі вызначыў, як будуць выбіраць кандыдатаў у атрады апалчэньня
Урад Беларусі вызначыў, як будуць выбіраць кандыдатаў у атрады апалчэння і іх камандзіраў.
„У часе адбору прымаюцца да ўвагі стаўленне кандыдата да палітыкі, якую праводзіць дзяржава, гатоўнасць да ўдзелу ва ўзброенай абароне краіны, узровень яго вайсковай падрыхтоўкі”, — адзначаецца ў пастанове.
Адзначаецца, што атрады будуць фарміравацца на добраахвотніцкай аснове, кожны з іх — у колькасці ад 20 да 100 апалчэнцаў. Ахвотных будуць уключаць пасля асабістай гутаркі і па ўзгадненні з мясцовымі органамі ўнутраных спраў, дзяржбяспекі і аховы здароўя. Пры прызначэнні камандзіраў і іх намеснікаў будуць пільна вывучаць звесткі аб правапарушэннях кандыдатаў, а таксама аб учыненых “дзеяннях, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь”.
Пасля залічэння ў атрад народнага апалчэння кожны добраахвотнік атрымае пасведчанне, зброю і боепрыпасы да яе.