Урад Брытаніі назваў прыкладную дату выхаду з Еўразвяза
Міністр Ліам Фокс, які адказвае ў новым урадзе за перамовы з ЕЗ аб гандлёвых пагадненнях, у інтэрв’ю газеце Sunday Times назваў прыкладную дату Brexit 1 студзеня 2019 года. Дэвід Дэвіс, прызначаны кіраўніком міністэрства па справах Brexit, раней таксама назваў арыенціровачны тэрмін выхаду з ЕЗ – канец 2018 або пачатак 2019 года.
Каб выканаць гэты графік — на перамовы пра выхад з Еўразвяза даецца два гады, – брытанскі ўрад павінен да канца года падаць у Брусель афіцыйную заяву. Аднак прэм’ер-міністр краіны Тэрэза Мэй на мінулым тыдні заявіла, што мае намер зрабіць гэта не раней за пачатак 2017 года, паколькі новаму кабінету міністраў спатрэбіцца час для падрыхтоўкі да перамоваў.